Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі створыць Міжміністэрскую групу па барацьбе з праявамі, сярод іншага, фашызму і іншай таталітарныя ідэалёгіі.
З такой ініцыятывай выступіў кіраўнік МУС краіны Ёахім Брудзінскі, паведамляе Радыё Польшча.
«Мэтай працы групы зьяўляецца выпрацоўка зьмяненьняў дзеючага заканадаўства, якія дазволяць больш эфэктыўна змагацца са злачынствамі, зьвязанымі з публічнай прапагандай фашызму і іншых таталітарных ідэалёгій, а таксама з заклікаў да нянавісьці», — сказала яна.
У склад групы ўвойдуць прадстаўнікі МУС, Мінюсту, МЗС, Міністэрства культуры, паліцыі, супрацоўнікі Пагранічнай службы, Агенцтва ўнутранай бясьпекі і Нацыянальная пракуратура. Прэс-сакратар ураду дадала, што няўрадавыя арганізацыі, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, таксама змогуць браць удзел у працы гэтага органа.
Ініцыятыва стварэньня групы прагучала празь некалькі тыдняў пасьля скандалу. Польскі тэлеканал TVN паказаў фільм, зьняты схаванай камэрай, пра адзначэньне Дня нараджэньня Адольфа Гітлера ў Сілезіі. Падчас акцыі абвяшчаліся нацысцкія лёзунгі. Яе зладзіла арганізацыя «Гонар і сучаснасьць».