Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі новыя партыя «Патрыёты» узяла курс на Фрэксыт


Флярыян Філіпо
Флярыян Філіпо

У Францыі новая партыя «Патрыёты» мае намер узяць курс на выхад краіны з Эўразьвязу — Фрэксыт. Пра гэта на першым буйным сходзе заявіў заснавальнік і старшыня партыі Флярыян Філіпо.

Па словах Філіпо, «Патрыёты» выступаюць за адмову ад эўра і стварэньне новай нацыянальнай валюты, узмацненьне памежнага кантролю і фармаваньне самастойнага курсу краіны ў зьнешняй палітыцы.

Філіпо ўваходзіць у склад у Эўрапарлямэнту. Партыя «Патрыёты» створана ў траўні 2017 году выхадцамі з праварадыкальнай партыі «Нацыянальны фронт». Раней Філіпо адзначыў, што стварыць сваю партыю яго падштурхнула параза лідэра партыі Марын Лё Пэн на прэзыдэнцкіх выбарах вясной 2017 году. На думку лідэра «Патрыётаў», прычынай няўдачы Лё Пэн стала адмова ад патрабаваньня выхаду Францыі з ЭЗ. Згодна з уласнымі дадзенымі, партыя Філіпо налічвае каля сямі тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG