Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спартовец з Расеі пакінуў алімпійскую вёску праз падазрэньні ў допінгу


Аляксандар Крушальніцкі
Аляксандар Крушальніцкі

Спартовец з Расеі, бронзавы прызэр Алімпіяды ў Пхёнчхане Аляксандар Крушальніцкі вярнуў акрэдытацыю і пакінуў алімпійскую вёску.

Як паведаміў агенцтву Reuters прадстаўнік каманды спартоўцаў з Расеі Канстанцін Выбарнаў, Крушальніцкі чакае ўскрыцьця другой допінг-пробы, вынікі якога будуць абвешчаныя ў панядзелак на працягу дня. Па выніках стане ясна, ці ўжываў ён допінг.

Раней у СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што ў адным з допінг-тэстаў расейскага керлінгіста Аляксандра Крушальніцкага выяўленыя сьляды мэльдонію. Выбарнаў пацьвердзіў, што штаб расейскай дэлегацыі на Алімпіядзе атрымаў апавяшчэньне пра магчымае парушэньне антыдопінгавых правілаў, аднак ні імя спартоўцы, ні від спорту да адкрыцьця пробы называць адмовіўся.

Праз абвінавачваньні ў парушэньні антыдопінгавых правілаў паводле рашэньня Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК) зборную Расеі адхілілі ад удзелу ў Алімпіядзе, расейскім спартоўцам дазволілі выступаць на Гульнях у Пхёнчхане толькі пад нэўтральным сьцягам.

Спэцыяльная камісія сочыць, як расейскія атлеты на Алімпіядзе выконваюць правілы, прадпісаныя МАК. 24 лютага МАК з улікам меркаваньня гэтай камісіі будзе вырашаць, ці адмяняць дыскваліфікацыю Алімпійскага камітэту Расеі і ці змогуць на цырымоніі закрыцьця Алімпіяды спартоўцы з Расеі прайсьці пад расейскім сьцягам.

Падазраваны ва ўжываньні мэльдонію расейскі кэрлінгіст прапусьціў допінг-тэст перад Гульнямі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG