Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У паліцыі Кіева пракамэнтавалі напады на будынкі расейскіх установаў


У выніку беспарадкаў у цэнтры Кіева, падчас якіх радыкалы напалі на будынак «Россотрудничества», аддзяленьні «Ашчадбанку» і «Альфа-банку», ніхто не пацярпеў. Пра гэта паведаміла ў эфіры тэлеканалу «112 Украіна» прэс-сакратар паліцыі Кіева Аксана Блішчык.

«Пакуль няма інфармацыі, што ў выніку гэтых дзеяньняў хтосьці пацярпеў. Пра затрыманых гаворка пакуль ня йдзе», — адзначыла яна.

Блішчык дадала, што крымінальная справа будзе распачатая ў тым выпадку, калі ў паліцыю паступіць зварот ад прадстаўнікоў установаў, якія былі пашкоджаныя.

«І ў рамках гэтых крымінальных вытворчасьцяў паліцыя ўжо будзе даваць прававую ацэнку дзеяньняў удзельнікаў», — патлумачыла яна.

Цяпер паліцыя праводзіць дасьледчую праверку па факце падзеяў на Падоле.

«Удзельнікі дабравольніцкага руху АУН правялі акцыю... У месцы правядзеньня акцыі знаходзіліся групы камунікацыі, праводзілі тлумачальную працу аб наступствах парушэньняў правапарадку. Таксама працавалі групы дакумэнтаваньня, якія фіксавалі асобаў, што заклікалі да проціпраўных дзеяньняў і непасрэдна дзеяньні правапарушальнікаў», — паведамілі ў Нацыянальнай паліцыі.

Раней стала вядома, што радыкалы выбілі вокны ў будынку «Россотрудничества», а таксама напалі на былое аддзяленьне «Ашчадбанку» Расеі.


У Кіеве радыкалы закідваюць камянямі офісы расейскіх банкаў. Фота

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG