Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская тэнісістка №1 скрытыкавала адстаўку капітана жаночай зборнай


Аляксандра Сасновіч
Аляксандра Сасновіч

Беларуская тэнісістка № 1 Аляксандра Сасновіч (46 «ракетка» сьвету) скрытыкавала адстаўку капітана жаночай зборнай Беларусі Эдуарда Дуброва.

«З гэтым чалавекам я б пайшла ў разьведку! І гэта ня проста словы, а тое, што я адчувала знаходзячыся з капітанам бок у бок увесь гэты час, пакуль я была з ім у адной камандзе, — напісала Сасновіч у Instagram. — Эдуард Уладзіміравіч — прыклад мужнасьці, сумленнасьці, справядлівасьці. Ён для мяне чалавек зь вялікай літары. Жыцьцё часта бывае несправядлівае, але яно працягваецца».

16 лютага стала вядома, што кіраўніцтва Беларускай тэніснай фэдэрацыі звольніла з пасадаў капітана жаночай зборнай Эдуарда Дуброва і капітана мужчынскай каманды Ўладзіміра Ваўчкова.

Прычынай звальненьня сталі апошнія паразы ў Кубку Фэдэрацыі і Кубку Дэвіса: беларускі жанчыны саступілі ў Менску камандзе Германіі зь лікам 2:3 (сама Сасновіч зьнялася з матча праз захворваньне), мужчыны прайгралі аўстрыйцам 0:5.

15 лютага кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў выступленьне тэнісістак у матчы супраць Германіі.

Менавіта пад кіраўніцтвам Дуброва і Ваўчкова жаночая і мужчынскія зборныя дасягнулі найлепшых вынікаў за апошнія гады. Летась Дуброў давёў беларусак да фіналу Кубка Федэрацыі, а Ваўчкоў — да плэй-оф Сусьветнай групы Кубку Дэвісу.

У 2017 годзе Эдуард Дуброў быў названы найлепшым трэнэрам Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG