Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй: паўторнага рэфэрэндуму аб «Брэксыце» не будзе


Тэрэза Мэй

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заклікала Эўразьвяз як мага хутчэй пачаць перамовы аб заключэньні дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне бясьпекі. Паводле яе, гэтая дамова магла б пачаць дзейнічаць ужо у 2019 годзе, на які заплянаваны выхад Брытаніі з ЭЗ.

Выступаючы ў суботу на канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхене, Мэй заявіла, што новае пагадненьне павінна быць прысьвечана супрацоўніцтву ў вайсковай сфэры, у сфэры выведкі і барацьбы з тэрарызмам. Як адзначаюць агенцтвы, прадстаўнікі ЭЗ, прысутныя на канфэрэнцыі, выказалі згоду з тым, што абмяркоўваць такую дамову варта паралельна зь перамовамі аб эканамічных аспэктах «Брэксыту».

У сваім выступе Мэй рашуча адпрэчыла магчымасьць новага рэфэрэндуму аб удзелу Брытаніі ў ЭЗ. Правесьці такі рэфэрэндум апошнім часам заклікаюць шэраг палітыкаў і актывістаў — апанэнтаў «Брэксыту».

Меркаваная дата выхаду Брытаніі з ЭЗ — 30 сакавіка 2019 году. Аднак перамовы Лёндану з Эўразьвязам аб умовах выхаду пакуль далёкія ад завяршэньня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG