Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Расея ўжо пачала ўсясьветную гібрыдную вайну», — Парашэнка


Пятро Парашэнка на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхене 16 лютага 2018 году
Пятро Парашэнка на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы ў Мюнхене 16 лютага 2018 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што Расея ўжо пачала ўсясьветную «гібрыдную» вайну. Выступаючы ў Мюнхене на міжнароднай канфэрэнцыі па бясьпецы, ён заявіў, што сучасныя праблемы сусьветнай бясьпекі маюць ня толькі агульныя прыкметы, але агульнае паходжаньне.

«Гібрыдная вайна, распачатая Расеяй, ператвараецца ва ўсясьветную гібрыдную вайну», — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.

Парашэнка зьвярнуў увагу на тое, што намеры Расеі праяўляюцца і ў падтрымцы маргінальных радыкальных партый у розных краінах сьвету. Прэзыдэнт Украіны прывёў таксама ў якасьці прыкладу дзеяньняў Масквы актыўнасьць інтэрнэт-троляў і стварэньне фэйкавых навін, якія, на яго думку, заахвочваюцца Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG