Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 4 дні датэрміновага галасаваньня прагаласавалі больш за 27% выбарнікаў


Ілюстрацыйнае фота. Датэрміновае галасаваньне ў БНТУ

Пасьля чатырох дзён датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў, паводле афіцыйных дадзеных Цэнтарвыбаркаму, на ўчасткі прыйшлі больш за 27,03% выбарнікаў.

Гэта на 2% больш, чым колькасьць выбарнікаў, якія прагаласавалі датэрмінова за першыя чатыры дні датэрміновага галасаваньня падчас мінулых выбараў у мясцовыя саветы ў 2014 годзе. Тады гэтая лічба склала 24,92%, а за ўвесь час датэрміновага галасаваньня, паводле зьвестак ЦВК, на ўчасткі прыйшлі 32,04% выбарнікаў.

Паводле паведамленьня БЕЛТА, у Берасьцейскай вобласьці 13-16 лютага прагаласавалі 24,18% выбарнікаў, у Віцебскай - 28,79%, у Гомельскай - 28,06%, у Гарадзенскай - 25,29%, у Менскай - 26,84%, у Магілёўскай - 27 , 94% і ў Менску - 27,76%.

Чалавек прагаласаваў на двух участках у Менску. І ў яго атрымалася. ВІДЭА

7 галоўных спосабаў стварыць рэкордную яўку на мясцовых выбарах

Назіральнікі канстатуюць рэкорднае разыходжаньне яўкі выбарнікаў з афіцыйнымі дадзенымі на мясцовых выбарах

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG