Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы ўкраінец асуджаны ў Крыме па «справе крымскіх дывэрсантаў»


Андрэй Захцей у судзе.

Вярхоўны суд анэксаванага Расеяй Крыму ў пятніцу вынес рашэньне па справе ўкраінца Андрэя Захцея, які абвінавачваўся ў падрыхтоўцы дывэрсіі, незаконным захоўваньні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Захцей атрымаў шэсьць з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.

Суд таксама абавязаў ўкраінца выплаціць 220 тысяч рублёў штрафу. Адвакат Ігар Півавараў, які прадстаўляе інтарэсы асуджанага, заявіў, што падасьць апэляцыю на рашэньне суду.

Захцей быў затрыманы летам 2016 году падчас інцыдэнту ў раёне Армянску, калі загінулі супрацоўнік ФСБ і кантрактнік расейскіх узброеных сіл. Паводле вэрсіі сьледзтва, у раёне пасёлку Суворава ён павінен быў сустрэць ўкраінскую дывэрсійную групу, якая рыхтавала падрыў Керчанскай пераправы і іншых аб’ектаў.

XS
SM
MD
LG