Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні студэнтаў змушалі гасіць сьвятло, каб агітаваць за выбары. ФОТА


Фота зрабілі насельнікі інтэрнату

З наступленьнем цемнаты ў Горадні ў двух інтэрнатах унівэрсытэту на вуліцы Даватара, 27 і вуліцы Пралетарскай, 16 гасьне сьвятло ў вокнах, камэндант па гучнай сувязі загадвае ўключаць сьвятло толькі ў пэўных пакоях, каб з вуліцы было відаць, як засьвяціліся словы «Твой Выбар». І каб гэта пабачыла кандыдатка ў дэпутаты — рэктар унівэрсытэту Ірына Кітурка.

Сябра студэнцкага самакіраваньня Карына Млыноўская расказала Свабодзе, што акцыя была задуманая дзеля падтрымкі выбараў, якія адбываюцца цяпер у краіне, каб на іх зьвярнулі ўвагу ня толькі студэнты, а і астатнія гараджане. А таксама дзеля таго, каб падтрымаць свайго рэктара — Ірыну Кітурку, якая вылучаецца кандыдатам у дэпутаты гарадзкога савету.

«Адно слова — „твой“ — было „складзена“ з вокнаў інтэрнату на вуліцы Пралетарскай, а другое — „выбар“ — на вуліцы Даватара. Акцыя адбылася 12 лютага. У кожным інтэрнаце адначасова гасілі сьвятло, камэндант праз гучную сувязь падаваў каманду — і загараліся толькі тыя вокны, якія складалі гэтыя словы» — распавядае Млыноўская.

Паводле суразмоўцы, акцыя мела эфэкт, паколькі студэнтам вельмі спадабалася. Да таго ж гэтай акцыяй, зь яе слоў, студэнты падтрымалі і свайго рэктара Ірыну Кітурку.

«Для нашай рэктаркі гэта быў сюрпрыз, яна ня ведала пра гэта. Але ў гэты час была ў вучэбным корпусе на вуліцы Даватара і, калі ўжо ад’яжджала, то пабачыла нашу акцыю. Магчыма, і адчула нашу маральную падтрымку» — кажа Карына Млыноўская.

Паводле Млыноўскай, акцыя заняла каля 20 хвілінаў, нікому не перашкодзіла і спадабалася студэнтам.

Студэнтаў гоняць галасаваць датэрмінова. Што пра гэта твіцяць

7 галоўных спосабаў стварыць рэкордную яўку на мясцовых выбарах

XS
SM
MD
LG