Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стралок з Флорыды належаў да амэрыканскай расісцкай арганізацыі


Лідэр амэрыканскага нацыяналістычнага руху «Рэспубліка Флорыда» Джордан Джэрэб паведаміў пра тое, што 19-гадовы Нікалас Круз, які ўчыніў напярэдадні страляніну ў школе, у выніку якой загінулі 17 чалавек, належаў да ягонай арганізацыі і ўдзельнічаў у вайсковых зборах у горадзе Талахасі (штат Флорыда), перадае Associated Press

Паводле Джэрэба, мэтай яго арганізацыі ёсьць ператварэньне Флорыды ў «белы этна-штат». «Рэспубліка Флорыда» праводзіць «спантаныя дэманстрацыі» і імкнецца мінімізаваць свой удзел «у сучасным сьвеце».

Нікалас Круз
Нікалас Круз

Пры гэтым Джэрэб падкрэсьліў, што ён ня быў асабіста знаёмы з Крузам. Паводле яго, хлопец, які зладзіў крывавую бойню ў школе, дзейнічаў самастойна, і арганізацыя ня мае ніякага дачыненьня да трагедыі, што здарылася.

Джэрэб таксама распавёў журналістам, што ў Круза «былі праблемы зь дзяўчынай». Менавіта таму, працягнуў ён, той факт, што Круз вырашыў учыніць напад на школу 14 лютага, у Дзень Сьвятога Валянціна, ня ёсьць супадзеньнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG