Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна каля Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША: параненыя 3 чалавекі


Чорны грузавік, пакінуты на месцы страляніны ля ўваходу ў штаб-кватэру АНБ. 14 лютага 2018
Чорны грузавік, пакінуты на месцы страляніны ля ўваходу ў штаб-кватэру АНБ. 14 лютага 2018

У выніку страляніны каля штаб-кватэры Агенцтва нацыянальнай бясьпекі ЗША пацярпелі тры чалавекі. Паводле дадзеных агенцтва Reuters, затрыманы адзін падазраваны. Пра здарэньне ўжо далажылі прэзыдэнту Дональду Трампу.

Будынак Агенцтва нацыянальнай бясьпекі знаходзіцца ў штаце Мэрылэнд. Інцыдэнт адбыўся каля ўезду ў штаб-кватэру. СМІ паведамляюць, што каля брамы, дзе адбылася страляніна, у агароджу ўрэзаўся чорны пазадарожнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG