Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў падаў у адстаўку праз хлусьню, дзе ўзгадвалася Беларусь


Кіраўнік МЗС Нідэрляндаў Халбэ Зейлстра падаў у адстаўку з прычыны хлусьні пра сустрэчу з Уладзімірам Пуціным ў 2006 годзе.

Два гады таму, у траўні 2016 году, Зейлстра папярэдзіў выбарнікаў Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю пра небясьпеку вайны з Расеяй. Ён распавёў, што ў пачатку 2006 году быў «на дачы Ўладзіміра Пуціна» падчас сустрэчы кіраўніцтва кампаніі «Shell» з прэзыдэнтам Расеі. Паводле Зейлстра, Пуцін там нібыта заявіў аб сваім імкненьні стварыць «Вялікую Расею», у склад якой уваходзілі б Беларусь, Украіна, краіны Балтыі і Казахстан.

У панядзелак газэта «Volkskrant» апублікавала інтэрвію зь міністрам. У ім ён прызнаўся, што ня ўдзельнічаў у такой сустрэчы. Свой учынак Зейльстра назваў «самай вялікай памылкай у палітычнай кар’еры» і падкрэсьліў, што Нідэрлянды заслугоўваюць міністра замежных справаў, «якому можна цалкам давяраць».

У той жа дзень міністар папрасіў прабачэньня за свой учынак, назваўшы яго вельмі дурным. Аднак апазыцыйныя партыі запатрабавалі правесьці дэбаты ў парлямэнце, паставіўшы пад сумнеў даверу да Зейлстра. Міністар у выніку падаў у адстаўку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG