Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над «стакгольмскім тэрарыстам». Хто гэта і за што яго судзяць


Стакгольм пасьля тэракту 7 красавіка 2017 году

У Швэцыі пачаўся суд над грамадзянінам Узбэкістану Рахматам Акілавым. Яго абвінавачваюць ва ўчыненьні тэракту ў Стакгольме вясной мінулага года. Пракуратура запатрабавала для падсуднага пажыцьцёвага зьняволеньня.

Акілаў дасьць паказаньні на наступным тыдні. Апошні дзень слуханьняў прызначаны на 9 траўня. Чакаецца, што суд вынесе прысуд у канцы чэрвеня.

7 красавіка ў цэнтры Стакгольма кіроўца на скрадзеным грузавіку ўаехаў у натоўп, затым машына ўрэзалася ў будынак гандлёвага цэнтра і загарэлася. Пяць чалавек загінулі, 15 атрымалі раненьні. За стырном знаходзіўся 39-гадовы выхадзец з Узбэкістана Рахмат Акілаў. Ён прызнаў сваю віну. Вядома, што абвінавачаны прасіў прытулку ў Швэцыі ў 2014 годзе, але яму адмовілі. Сьледзтва заявіў пра сувязь Акілаў з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG