Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слоніме судзяць былога супрацоўніка рэдакцыі за несанкцыянаваны доступ да кампутараў


Ілюстрацыйнае фота

У Слоніме пачаўся судовы працэс над былым супрацоўнікам «Газеты Слонімскай» Уладзімерам Качаргой, які пасьля звальненьня з працы ўчыняў несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі рэдакцыі, а таксама да паштовых скрыняў прыватнага прадпрыемства «БенефітМедыя»​, зь якім супрацоўнічаў два месяцы паводле дамовы падраду.

Падчас судовага працэсу высьветлілася, што Качарга прызнае абвінавачваньні толькі часткова: маўляў, заходзіў на паштовыя скрыні «Газеты Слонімскай» і «БенефітМедыя» зь цікавасьці ды каб даведацца, на які наклад адпраўляюць выдаўцы заяўкі ў Горадзенскую друкарню. Якія-кольвек карысьлівыя памкненьні падсудны адмаўляе.

Западозрылі Качаргу ў супрацьпраўнай дзейнасьці пасьля таго, як ён зьвязаўся з адным з кліентаў рэклямнага выданьня «Мой горад», якое выпускае «БенефітМедыя», да таго, як рэкляма зьявілася ў друку, і прапанаваў сваё супрацоўніцтва. Пазьней ужо супрацоўнікі міліцыі высьветлілі, што Качарга зьдзяйсьняў несанкцыянаваныя доступы і да кампутараў «Газеты Слонімскай».

Сам Уладзімер Качарга зьяўляецца дырэктарам ТАА «Андко плюс» і выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара газэты «Реклама Сити». Да гэтага некалькі гадоў працаваў вядучым тэхнічным рэдактарам і сыстэмным адміністратарам «Газеты Слонімскай» і супрацоўнічаў паводле дамовы падраду з прыватным прадпрыемствам з Горадні «БенефітМедыя».

XS
SM
MD
LG