Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З балькона інтэрната БДУ выпаў чалавек


Інтэрнат № 7 БДУ, архіўнае фота

Увечары 12 лютага з балькона інтэрната № 7 Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выпаў і разьбіўся 22-гадовы малады чалавек.

Загінулы ня жыў у інтэрнаце, паведаміў камандзір Службы бясьпекі інтэрната № 7 Максім Шалюта. Паводле БЕЛТА, загінулы не зьўяўляўся дзейным студэнтам БДУ.

Як паведаміла Свабодзе прадстаўніца Ўпраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Марына Дранькова, на месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група. Акалічнасьці здарэньня высьвятляюцца.

XS
SM
MD
LG