Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 прычынаў, чаму людзі таўсьцеюць ад здаровай ежы


Калі вы трымаецеся здаровага харчаваньня і, тым ня менш, набіраеце вагу, зьвярніце ўвагу на сваю талерку. Менавіта ваша здаровая ежа можа быць віноўніцай. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Тэйлар Лупаў.

1. Галоўны прыём ежы — вячэра

Недахоп ежы на працягу дня можа прыводзіць да пераяданьня ў вячэрнія часы. Лепш аддаць перавагу добраму сьняданку або абеду і пільна кантраляваць колькасьць ежы падчас вячэры. Нядрэнным варыянтам вячэры можа быць 100-120 грамаў поснага курынага мяса са шпінатам, мангольдам, рукалай або іншай зелянінай.

2. Падчас гатаваньня ежы вы дадаяце занадта шмат алею

Гародніна мае жыцьцёва важнае значэньне для любой здаровай дыеты. Але пры адной умове — калі вы не заліваеце зеляніну вялікай колькасьцю алею. Аліўкавы алей можа спрыяць здароўю сэрца, але можа і шкодзіць. Адна сталовая лыжка алею ўтрымлівае 119 калёрый і 14 грамаў тлушчу! Алей і соль можна замяніць чорным перцам, арэгана, часнаком або нават посным маласалёным курыным булёнам.

3. Вы любіце замарожаныя абеды

Сучасная індустрыя і маркетынг часта рэклямуюць замарожаныя стравы як здаровае харчаваньне зь меншай колькасьцю калёрый. Насамрэч, замарожаныя стравы могуць утрымліваць больш тлушчаў, цукру і солі, чым многія прыгатаваныя ў хатніх умовах.

4. Вы спажываеце калярыйныя напоі

Шмат хто з нас дазваляе сабе пасьля цяжкага працоўнага дня келіх віна або шклянку салодкага напою, каб расслабіцца. Тым часам вядома, што 150 грамаў віна зьмяшчаюць каля 100 калёрый; 300 грамаў соку зьмяшчаюць каля 170 калёрый, 500-грамовая шклянка газаванага напою можа зьмяшчаць у сабе аж 230 калёрый. Ужываньне дадатковых калёрый кожны дзень можа прывесьці да штогадовай набору лішніх пяці кіляграмаў вагі. Лепш піць больш вады, можна дадаваць у яе сок лімона, або спажываць газаваныя напоі за абедам.

5. Вашы порцыі здаровай ежы занадта вялікія

Тое, як вы падаяце ежу, можа быць гэтак жа важна, як і сама ежа, якую вы ясьце. Гэта ўсё пра пэрспэктыву! Адна курыная грудка выглядае значна большай на талерцы шырынёй 20 сантымэтраў, чым на талерцы шырынёй 25 сантымэтраў. Адно нядаўняе дасьледаваньне паказала, што чым большая талерка, тым меншаю нам здаецца порцыя ежы на ёй. Падман розуму, калі мова ідзе пра ежу, мае сэнс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG