Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане забіты адзін зь лідэраў Талібану


Талібы забіваюць жанчыну ў Аўганістане, люты 2018
Талібы забіваюць жанчыну ў Аўганістане, люты 2018

Пакістанскія талібы пацьвердзілі, што ў Паўночным Вазырыстане амэрыканскім бесьпілётнікам забіты намесьнік камандзіра руху талібаў Галід Мэхсуд.

Прадстаўнік пакістанскіх талібаў заявіў, што 12 лютага Мэхсуд быў забіты ў выніку ўдару ў вёсцы Горвак. Супрацоўнікі пакістанскай службы бясьпекі яшчэ раней паведамілі пра забойства гэтага палявога камандзіра.

Кіраўнік пакістанскіх талібаў Мула Фазлула прызначыў другога палявога камандзіра, муфтыя Нур Валі, сваім новым намесьнікам. Лічыцца, што Мэхсуд удзельнічаў у нападзе на пакістанскую вайскова-марскую базу ў горадзе Карачы ў 2011 годзе, а таксама яму прыпісвалі напад на турму ў пакістанскім паўночна-заходнім горадзе Бану ў 2012 годзе.

Талібы праводзяць нападу на сілы дзяржаўнай бясьпекі Пакістану. Ісламабад выступае супраць удараў ЗША бесьпілётнікамі на пакістанскай тэрыторыі, заяўляючы, што яны парушаюць сувэрэнітэт краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG