Францускі фатограф Фрэдэрык Шобэн некалькі гадоў падарожнічаў па краінах былога СССР і дакумэнтаваў прыклады незвычайнай, але часам забытай, савецкай архітэктуры пэрыяду 70-80-х гадоў.
Тузін здымкаў брутальнай савецкай архітэктуры ад францускага фатографа
1
Факультэт архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэта ў Менску, пабудаваны ў 1983 годзе па праекце Віктара Анікіна і Ігара Есьмана.
«Мне падабаецца гэтае адчуваньне, калі ты стаіш перад будынкам, які ў нейкім сэнсе — Энігма. У [гэтага архітэктурнага стылю] няма канкрэтнага крыніцы. Гэтыя будынкі проста існуюць па-за часам», — кажа фатограф.

2
Будынак былога Міністэрства аўтамабільных дарог Грузінскай ССР, цяпер ён належыць Банку Грузіі. 1975 год.
«Асаблівасьць гэтых будынкаў у тым, што яны уяўляюць сабой пэўны антрапалягічны фэномэн тых часоў», — распавёў Шобэн Радыё Свабода.
«Асаблівасьць гэтых будынкаў у тым, што яны уяўляюць сабой пэўны антрапалягічны фэномэн тых часоў», — распавёў Шобэн Радыё Свабода.
3
Санаторый «Дружба» у Ялце спраектаваны Ігарам Васілеўскім і Юрыем Стэфанчуком у 1985 годзе.
4
Палац урачыстых абрадаў у Тбілісі, спраектаваны Віктарам Джэрбэнадзэ і Важай Арбэладзэ ў 1985 годзе.
5
Кіеўскі крэматорый, пабудаваны ў 1985 годзе. Архітэктар - Аўраам Мілецкі.
6
Украінскі інстытут навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі ў Кіеве, пабудаваны ў 1972 годзе.
7
Інстытут робататэхнікі і тэхнічнай кібэрнэтыкі ў Пецярбургу. 1987 год
8
Дзіцячы аздараўленчы цэнтар у Сочы, пабудаваны ў 1973 годзе па праекце Зураба Цэрэтэлі.
9
Манумэнт Баш-Апаранскай бітвы ў Апаране, Армэнія. Архітэктар - Рафаэл Ісраэлян. 1979 год.
10
Савецкае пасольства на Кубе ў Гаване. 1985 год.
11
Пабудаваны ў XIX стагодзьдзі IX форт Ковенскай крэпасці ў Коўне (Літва) НКВД выкарыстоўваў ў якасьці цэнтра часовага ўтрыманьня для палітвязьняў, якіх пазьней адпраўлялі ў ГУЛАГ. Падчас акупацыі Літвы Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны форт выкарыстоўвалі для масавых расстрэлаў.
На месцы трагедый ў 1983 годзе ўзьвялі 32-мэтровую скульптуру Альфонсаса Амбразіўнаса.
На месцы трагедый ў 1983 годзе ўзьвялі 32-мэтровую скульптуру Альфонсаса Амбразіўнаса.
12
Чалавекападобны Дом Саветаў у Калінінградзе стаіць на месцы рова былога Кэнігсбэрскага замку. Будынак лічыцца галоўным савецкім даўгабудам. Будову распачалі ў 1974 годзе і дагэтуль не завяршылі.