Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запуск з Байкануру касьмічнага грузавіка «Прагрэс» перанесены


Запуск касьмічнага грузавіка «Прагрэс МС-08», які павінен 11 лютага апоўдні стартаваць з касмадрома Байканур да Міжнароднай касьмічнай станцыі, перанесены на рэзэрвовую дату.

Асноўнай вэрсіяй прычыны пераносу запуску касьмічнага грузавіка «Прагрэс-МС08» зьяўляецца памылка ў праграмным забесьпячэньні бартавой вылічальнай машыны ракеты-носьбіта, паведаміла «Інтэрфаксу» крыніца на касмадроме.

«Як мяркуецца, і гэта пакуль зьяўляецца асноўнай вэрсіяй, адбылася адмова бартавой вылічальнай машыны ракеты-носьбіта. Ня выключана, што з-за памылкі ў праграмным забесьпячэньні маглі не адкрыцца кляпаны на прыступках ракеты-носьбіта і адбыўся адбой», — паведаміла крыніца.

Прычына можа быць у памылцы праграмнага кода, ён дадаткова будзе пераправераны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG