Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад авіяўдараў у Сырыі з пачатку лютага загінулі больш за 1000 мірных жыхароў


За апошні тыдзень ахвярамі бамбаваньняў сталі амаль трыста чалавек. Большасьць зь іх — у выніку ўдараў сырыйскай авіяцыі, якую падтрымлівае Расея. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе ААН.

У дакладзе Рады па правах чалавека ААН гаворыцца, што гэта адзін з самых жорсткіх пэрыядаў за ўвесь час вайны ў Сырыі. У заяве ААН падкрэсьліваецца, што сырыйскі народ пакутуе ад аднаго з самых жорсткіх пэрыядаў канфлікту, які працягваецца ўжо шэсьць гадоў».

«Толькі ў першы тыдзень лютага было зарэгістравана больш за 1000 ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ад паветраных удараў», — адзначаецца ў заяве. Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў да неадкладнай дээскаляцыі ў Сырыі пасьля таго, як Ізраіль нанёс паветраныя ўдары па гэтай краіне, разбуранай грамадзянскай вайной, якая цягнецца з 2011 года.

Прэс-сакратар генэральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык 10 лютага заявіў, што Гутэрыш «уважліва сочыць за трывожнай ваеннай эскаляцыяй на ўсёй тэрыторыі Сырыі і небясьпечным пераносам ваенных дзеяньняў празь яе мяжы».

XS
SM
MD
LG