Экстраных паведамленьняў аб разбурэньнях і ахвярах не паступала, але ўдзельнікам Гульняў, якія знаходзяцца ў алімпійскай вёсцы, прыйшлі СМС-паведамленьні на карэйскай мове. У іх гаворыцца, што землятрус магнітудай 4,6 адбылося ў 5 км на паўночны захад ад раёна Бук-Гу горада Пхахана (правінцыя Кёксан-Пукто). Спартоўцаў і заўзятараў просяць захоўваць пільнасьць.
Разам з тым адмыслоўцы кажуць, што землятрус адбыўся занадта далёка ад месца правядзеньня Алімпійскіх гульняў, каб выклікаць занепакоенасьць, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.