Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лыжнік Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі


44-гадовы беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сышоў з дыстанцыі ў скіятлёне. Ён спыніўся ў самым пачатку гонкі — не дабраўся да адзнакі ў 4,63 кілямэтра.

Акрамя Далідовіча, пад беларускім сьцягам на скіятлёне выступілі Юры Астапенка і Міхаіл Сямёнаў, паведамляе «Пресссбол».

Беларускі лыжнік — самы «ўзроставы» удзельнік беларускай зборнай у Пхэнчхане. Гэта сёмая Алімпіяда Далідовіча.

Выйгралі скіятлён нарвэскія лыжнікі — яны занялі ўсе тры прыступкі п’едэсталу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG