Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея перадала Эстоніі грамадзяніна гэтай краіны Райва Сусі і атрымала наўзамен расейца Арцёма Зінчанку. Абмен адбыўся на памежным пераходзе Койдула, паведаміла эстонская паліцыя бясьпекі.

Абодва асуджаныя раней падалі прашэньні аб памілаваньні, якія былі задаволеныя прэзыдэнтамі дзьвюх краін.

ФСБ затрымала Сусі ў лютым 2016 года ў аэрапорце Шарамецьцева, калі той накіроўваўся з Таджыкістана ў Талін. Паводле інфармацыі СМІ, ён займаўся авіяцыйным бізнэсам, а таксама гандлем зброяй, боепрыпасамі, сродкамі бронеабароны. У сьнежні 2017 года Масгарсуд асудзіў Сусі на 12 гадоў строгага рэжыму па артыкуле аб шпіянажы. Адвакат Сусі паведаміў, што ягоны падабаронны ўжо вярнуўся дадому, стан яго здароўя добрае.

Арцём Зінчанка, які пражываў у Эстоніі з 2013 года, быў затрыманы 9 студзеня 2017 года. У траўні Хар’юскі павятовы суд прысудзіў яго да 5 гадоў пазбаўленьня волі за супрацоўніцтва з Галоўным выведвальным упраўленьнем Расеі і падрыў бясьпекі Эстоніі. Па дадзеных сьледзтва, Зінчанка займаўся зборам інфармацыі аб ваеннай тэхніцы і вайскоўцаў у Эстоніі.

XS
SM
MD
LG