Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскі самалёт разьбіўся пасьля атакі Сырыі


Разьбіты зьнішчальнік
Разьбіты зьнішчальнік

Ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па «іранскім» пазыцыям у Сырыі, пасьля чаго па самалётах быў адкрыты агонь з сыстэмы супрацьпаветранай абароны, перадае BBC. Адзін са зьнішчальнікаў разьбіўся на поўначы Ізраілю.

Ізраільскі самалёт разьбіўся раніцай 10 лютага пасьля таго, як сыстэма супрацьпаветранай абароны адкрыла па яму агонь.

Зьнішчальнік F-16 упаў на ізраільскай тэрыторыі, пілёты ў бясьпецы, паведаміў прадстаўнік Арміі абароны Ізраілю.

Як сьцьвярджаюць Ізраільскія вайскоўцы, над тэрыторыяй краіны ў ноч на суботу быў выяўлены іранскі беспілётнік, запушчаны з тэрыторыі Сырыі. Ён быў зьбіты, а затым ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар па базе ў Сырыі, дзе меркавана разьмешчаны цэнтар кіраваньня іранскімі дронамі. Сырыйская сыстэма супрацьпаветранай абароны адкрыла агонь па самалётах. Сырыйскія вайскоўцы заявілі, што пашкодзілі «больш за адзін самалёт». Ізраіль гэтую інфармацыю не пацьвярджае.

Абодва бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні сувэрэнітэту паветранай прасторы. Ізраіль абвінавачвае Іран у выкарыстаньні сырыйскай тэрыторыі для падрыхтоўкі агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG