Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Шульц не захацеў увайсьці ва ўрад Нямеччыны


Ангела Мэркель і Марцін Шульц.
Ангела Мэркель і Марцін Шульц.

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марцін Шульц пацьвердзіў сёньня, што ня мае намеру прэтэндаваць на пасаду міністра замежных спраў ці іншую пасаду ў будучым урадзе, паведаміла агенцтва Reuters.

Паводле словаў Шульца, ён хацеў бы такім чынам дамагчыся спыненьня чутак і падазрэньняў на яго адрас аб тым, што яго згода на перамовы аб «вялікай кааліцыі» была абумоўлена асабістым інтарэсам.

Марцін Шульц прызнаў, што існавала рызыка адмовы яго аднапартыйцаў ад перамоваў пра кааліцыю з кансэрватарамі Ангелы Мэркель. Кааліцыйная дамова абедзьвюх партый аб фармаваньні новага ўраду Нямеччыны была ўзгоднена ў сераду, 7 лютага.

Раней паведамлялася, што кіраўнік СДПН Марцін Шульц зойме ў новым урадзе пост міністра замежных спраў і, па ўсёй верагоднасьці, неўзабаве сыдзе з пасады старшыні партыі.

Больш за чатыры месяцы пасьля выбараў у Бундэстаг 24 верасьня 2017 году Нямеччына чакала вырашэньня пытаньня аб новым, чацьвёртым урадзе Ангелы Мэркель.

Спроба блёка партый ХДС / ХСС сфармаваць урад у кааліцыі з партыяй Саюз 90 / «Зялёныя» і Свабоднымі дэмакратамі не ўдалася, і тады сацыял-дэмакраты, якія пасьля выбараў у Бундэстаг зьбіраліся сыходзяць у апазыцыю, пагадзіліся на перамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG