Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвітваюцца з акторам Генадзем Гарбукам. Фота


Разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Генадзем Гарбукам пачалося ў Купалаўскім тэатры.

Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук будзе пахаваны на Алеі зорак на Ўсходніх могілках.

Вянок памяці. Генадзь Гарбук

Памёр народны артыст Беларусі і актор Купалаўскага тэатру Генадзь Гарбук

​Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук памёр 7 лютага ў Менску ва ўзросьце 83 гады.Ён будзе пахаваны на Алеі зорак на Ўсходніх могілках. Генадзь Гарбук нарадзіўся 24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну Віцебскай вобласьці. У 1958 годзе скончыў тэатральна-мастацкі інстытут, пачынаў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску.

XS
SM
MD
LG