Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На выставе, прысьвечанай пахаваньням, выгравіравалі Быкава, Барадуліна, Манюшку і Рэйтана. ВІДЭА


На выставе, прысьвечанай пахаваньням, выгравіравалі Быкава, Барадуліна, Манюшку і Рэйтана
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:46 0:00

Сем памятных дошак з выявамі вядомых беларусаў вырабілі падчас міжнароднай выставы, прысьвечанай пахавальнай справе «Мэмарыял. Каменеапрацоўка».

Сем памятных дошак з выявамі вядомых беларусаў вырабілі падчас міжнароднай выставы, прысьвечанай пахавальнай справе «Мэмарыял. Каменеапрацоўка».

Пры дапамозе гравіравальных станкоў на каменных плітах зрабілі выявы пісьменьніка Васіля Быкава, кампазытара Станіслава Манюшкі, паэтаў Язэпа Пушчы і Рыгора Барадуліна, дэпутата Сэйму Рэчы Паспалітай Тадэвуша Рэйтана, а таксама заснавальніка легендарнага менскага замка Рудольфа Пішчалы і ягонай жонкі Сафіі.

Гатовыя дошкі перададуць валянтэрам і прадстаўнікам грамадзкіх ініцыятыў, якія ўсталююць іх у розных кутках краіны.

Мэмарыяльная дошка ў гонар Васіля Быкава будзе разьмешчаная ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёну. На ёй напісана: «На гэтым месцы стаяла хата, дзе нарадзіўся народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў».

Паедуць на малыя радзімы выбітных беларусаў і дошкі ў гонар Рыгора Барадуліна і Язэпа Пушчы — у Вушачы і ў вёску Каралішчавічы Менскага раёну.

У гэтай жа вёсцы ўсталююць і памятную таблічку ў гонар Станіслава Манюшкі. Там, у маёнтку графаў Прушынскіх, стваральнік першай беларускай опэры атрымаў першыя ўрокі граньня на аргане.

Мэмарыяльная дошка Рудольфу і Сафіі Пішчалам будзе прымацаваная да валуна ў вёсцы Гарадзішча Менскага раёну, дзе цяпер аднаўляецца пахаваньне гэтага шляхецкага роду. А шыльда з выявай Тадэвуша Рэйтана паедзе ў яго радавы магільны склеп у Ляхавічах, дзе цяпер кансэрвуюць і рэстаўруюць фамільную сьвятыню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG