Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кааліцыя на чале з ЗША атакавала сырыйскія сілы. Загінулі больш за сотню жаўнераў


Ілюстрацыйнае фота

Сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне ў чацьвер паведаміла, што авіяцыя кааліцыі, на чале з ЗША, якая дзейнічае супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», бамбіла прасырыйскія ўрадавыя сілы на ўсход ад ракі Эўфрат, ва ўсходняй правінцыі Сірыі Дэйр-эз-Зор.

У паведамленьнях сырыйскага тэлебачаньня гэтыя дзеяньні названы «новай агрэсіяй» і «спробай падтрымаць тэрарызм».

Афіцыйны прадстаўнік ЗША паведаміў агенцтву Reuters, што ўдар быў нанесены ў адказ на напад на штаб «Сырыйскіх дэмакратычных сілаў», дзе ў якасьці дарадцаў знаходзіліся вайскоўцы кааліцыі.

У выніку бамбаваньня загінула больш за сотню салдат, якія ваююць на баку прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Усяго ж у складзе ўрадавых войскаў былі 500 чалавек. Іх падтрымлівала артылерыя, танкі і мінамёты, адзначае агенцтва.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG