Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы міністар абароны Ўкраіны распавёў пра дэталі здачы Крыму


Ігар Ценюх
Ігар Ценюх

На судзе па абвінавачваньні ў дзяржаўнай здрадзе экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча дапыталі адмірала Ігара Ценюха, які займаў пасаду выканаўцы абавязкаў міністра абароны Ўкраіны ў пачатку анэксіі.

Калі Расея пачала перакідаць свае войскі, тагачасны начальнік Генштабу ВСУ Юры Ільлін, які быў «чалавекам Януковіча», аддаў загад не прыводзіць ВМС Украіны ў баявую гатовасьць, распавёў Ценюх.

У лютым-сакавік 2014 Ігара Ценюха ўжо прызначылі выканаўцам абавязкаў міністра абароны. Ён кажа, што перш за ўсё правёў навучаньне, прывёў войскі ў гатовасьць і перагрупаваў іх, у залежнасьці ад дысьлякацыі расейскіх «зялёных чалавечкаў».

На пасяджэньні Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны 28 лютага 2014 Ценюх выступаў за маштабную ваенную апэрацыю. Аднак супраць гэтага была Юлія Цімашэнка, якая тады нават ня мела дзяржаўнай пасады, а была палітыкам, нядаўна звольненым з-за кратаў. У пратаколе яго допыту таксама гаворыцца пра тое, што такога ж меркаваньня прытрымліваліся тагачасны кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер кіраўнік абарончага камітэту Вярхоўнай Рады Сяргей Пашынскі, а таксама былы кіраўнік Нацгвардыі Ўкраіны, а цяпер міністар абароны Сьцяпан Палтарак.

Ад пачатку 2014 году ва Ўкраіне працягваецца дыскусія пра тое, ці трэба было сілай абараняць Крым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG