Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Forbes апублікаваў сьпіс «крыптабагацеяў». Самаму маладому — 24 гады


Амэрыканскі часопіс Forbes апублікаваў рэйтынг самых багатых людзей, якія зарабілі свае грошы на крыптавалютах.

Сьпіс з 19-ці чалавек узначальвае 57-гадовы Крыс Ларсэн — сузаснавальнік крыптавалютнай плятформы для аплатных сістэм Ripple. Яго багацьце ацэньваецца ў $7,5 — $8 мільярдаў.

Другое месца заняў 53-гадовы Джозэф Лубін, у якога $ 1-5 млрд. Ён заснавальнік крыптавалютнай платформы ConsenSys.

На трэцім 41-гадовы Чанпэн Чжао — дырэктар крыптаабменнай біржы Binance з $ 1,1-2 мільярдамі.

Дзевяці чалавекам са сьпісу няма і 40 гадоў, пяці — за 40, яшчэ пяці— нямногім больш за 50. Самы малады «крыптабагацей» — 24-гадовы канадзка-расейскі праграміст Віталік Бутэрын, сузаснавальнік праекту Ethereum, за ідэю якога ў 2014 годзе выйграў прэмію World Technology Award, абыйшоўшы Марка Цукербэрга і іншых прэтэндэнтаў. Ён мае $ 400-500 млн.

XS
SM
MD
LG