Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп можа прыпыніць дзейнасьць ураду, калі Кангрэс не падтрымае яго ў пытаньні іміграцыі


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп дапусьціў магчымасьць закрыцьця ўраду ў выпадку, калі Кангрэс не падтрымае ягоныя пляны стасоўна іміграцыі, назваўшы такі крок «апраўданым» у інтарэсах краіны.

Трамп выступіў з гэтай заявай пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, прысьвечанай барацьбе са злачыннай групоўкай Mara Salvatrucha (MS-13).

Прэзыдэнт ЗША неаднаразова казаў пра злачынствы, учыненыя імігрантамі, як пра адну з прычын неабходнасьці іміграцыйных рэформаў. Гэта, на яго думку, умацаваньне памежнай бясьпекі, а таксама адмена іміграцыйнай праграмы для людзей, чые сваякі жывуць у ЗША, і візавай лятарэі на карысьць сыстэмы, заснаванай на заслугах.

«Калі мы ня зьменім заканадаўства і не зьліквідуем гэтыя шчыліны, дзякуючы якім забойцы пранікаюць у нашу краіну і працягваюць забіваць — чальцы злачынных груповак (ідзецца ня толькі аб MS-13, ёсьць мноства злачынных груповак, якія мы нават ня ўзгадваем) — калі мы гэта ня зьменім, хай будзе закрыцьцё ўраду», — заявіў Трамп.

Тэрмін дзеяньня цяперашняга кароткатэрміновага законапраекту аб фінансаваньні ўраду мінае апоўначы ў чацьвер. У сярэдзіне студзеня праз рознагалосьсі вакол іміграцыі ўжо здарылася трохдзённае частковае закрыцьцё ўраду — першае ад 2013 году.

Пазьней Белы дом апублікаваў заяву, у якой выказаў гатоўнасьць падтрымаць кароткатэрміновы законапраект аб фінансаваньні, які забясьпечыць урад сродкамі да 23 сакавіка, каб даць заканадаўцам больш часу дамовіцца наконт іміграцыі.


Трамп прапанаваў плян міграцыйнай рэформы: легалізаваць 1,8 млн нелегалаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG