Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прэзыдэнты Таджыкістану ад 30 гадоў: сын Рахмона зможа балятавацца ўжо цяпер


Рустам Эмамалі, мэр Душанбэ
Рустам Эмамалі, мэр Душанбэ

Парлямэнт Таджыкістану ўхваліў закон, які зьніжае ўзроставы цэнз для кандыдатаў у прэзыдэнты — з 35 да 30 гадоў. Экспэрты мяркуюць, што мэта паправак — даць магчымасьць вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду кіраўніка дзяржавы старэйшаму сыну прэзыдэнта Рахмона, Рустаму Эмамалі.

У 2018 годзе Рустаму Эмамалі споўніцца 31 год, а яго бацьку ўжо 65. Таджыкістан у якасьці прэзыдэнта Эмамалі Рахмон узначальвае ад 1994 году, а да гэтага яшчэ два гады кіраваў Вярхоўным саветам краіны.

Прэзыдэнт Таджыкістану вучыць сына-мэра, як кіраваць Душанбэ
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00

​У краіне ўжо даўно кажуць пра падрыхтоўку прэзыдэнтам перадачы ўлады сыну. У 2016 годзе ў Канстытуцыю была ўнесеная папраўка пра ўзрост кандыдатаў у прэзыдэнты, якую прыняты 7 лютага закон па сутнасьці дублюе.

У студзені 2017 году Рустама Эмамалі прызначылі генэралам і мэрам Душанбэ. Ён стаў самым маладым мэрам сталіцы ў краінах СНД.

Да гэтага, пачынаючы з 26 гадоў, ён узначальваў спачатку мытню Таджыкістану, а потым — мясцовую футбольную фэдэрацыю і выступаў галоўным змагаром з карупцыяй.

Акрамя папраўкі пра ўзрост кандыдата, у закон «Аб выбарах прэзыдэнта і парлямэнту» Таджыкістану ўнесеныя яшчэ некалькі зьмен.


У Таджыкістане рыхтуюцца да перадачы ўлады сыну прэзыдэнта. У Беларусі такое таксама магчыма, — экспэрт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG