Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX пасьпяхова запусьціла найцяжэйшую ў сьвеце ракету. ВІДЭА


Касьмічная кампанія Ілана Маска SpaceX запусьціла найбольшую ў сьвеце ракету Falcon Heavy. Пуск адбыўся 6 лютага з касьмічнага цэнтру NASA на мысе Канавэрал. Ракета стартавала ў 23:45 паводле менскага часу.

Гэта дэманстрацыйная місія для праверкі, ці зможа ракета адправіць вялікі груз на арбіту. Цягу ў палёце будуць забясьпечваць 27 рухавікоў, роўных магутнасьцю 18 самалётам Boeing 747. Грузападымальнасьць Falcon Heavy дасягае 63,8 т пры дастаўцы на нізкую апорную арбіту і 16,8 т — калі адпраўляць ракету на Марс.

У SpaceX кажуць, што гэтая цяжкая ракета задумвалася для дастаўкі людзей на Месяц і Марс. SpaceX зьбіраецца адправіць людзей на Марс да 2024 году. Для гэтага будзе выкарыстоўвацца яшчэ цяжэйшая ракета BFR.

У якасьці спробнага грузу Ілан Маск вырашыў адправіць у космас свой стары спартовы аўтамабіль Tesla вішнёвага колеру.

Ракета з аўтамабілем выйдзе на эліптычную арбіту, якая цягнецца ад Сонца да Марса.

У кірунку Марсу запускаюць самую магутную ракету ў сьвеце і аўтамабіль (жывая трансьляцыя)

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG