Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ператрусу гаспадар полацкага музэю Леніна і СССР закрыў доступ для наведнікаў


Бюсты Леніна ў полацкім музэі «Сэнс Жыцьця», архіўнае фота

Заснавальнік і ўладальнік прыватнага полацкага музэю савецкай атрыбутыкі «Сэнс жыцьця» Мікалай Панкрат зачыніў свой музэй для наведнікаў.

Падставай для закрыцьця стаў ператрус у доме Панкрата, які прайшоў 3 лютага. Міліцыя шукала ў калекцыянэра скрадзеныя ўзнагароды. З музэю сканфіскавалі юбілейныя мэдалі адной з вайсковых частак і некалькі знакаў «Гвардыя». Паводле Мікалая Панкрата, забраныя ўзнагароды не былі падобныя да тых, што шукалі падчас ператрусу.

Мікалай Панкрат
Мікалай Панкрат

І хоць сканфіскаваныя рэчы Панкрату вярнулі і выбачыліся за ператрус, ён вырашыў закрыць наведнікам доступ да калекцыі.

Прыватны музэйны комплекс «Сэнс жыцьця» быў адкрыты ў 2007 годзе. На двух паверхах свайго дому Мікалай Панкрат выставіў сотні бюстаў Леніна, савецкія значкі, цацкі і радыёпрыёмнікі — усяго каля 50 тысяч экспанатаў. Уваход у музэй быў бясплатны. Паводле ўласьніка, музэй ацэньваўся ў 1,5 мільёна даляраў.

Палачанін стварыў адзіны ў Беларусі музэй Леніна і СССР. У ім 50 тысяч экспанатаў

XS
SM
MD
LG