Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім цягніку «Менск — Вільня» ня будзе беларускай мовы


Чыгуначны вакзал «Менск-Пасажырскі», ілюстрацыйнае фота

Беларуская чыгунка патлумачыла, чаму ў беларускім саставе цягніку «Менск — Вільня» інфармацыя падаецца выключна па-расейску.

Паводле ведамства, інфармацыя на маніторах у цягніках паказваецца толькі па-расейску, бо сыстэма «Mitron», усталяваная ў беларускіх цягніках «Менск — Вільня», «разьлічана на выкарыстаньне выключна расейскай мовы». Сыстэму апавяшчэньня «Mitron» выпускае фінская кампанія Teleste, прадукцыя якой вырабляецца ў Фінляндыі і Кітаі.

У адказе таксама гаворыцца, што няма інфармацыі пра пляны дубляваць інфармацыю для пасажыраў па-беларуску і па-ангельску.

У аддзеле арганізацыі пасажырскіх перавозак Менскага аддзяленьня Беларускай чыгункі Свабодзе паведамілі, што «вядуць распрацоўку магчымасьці» агучваньня інфармацыі ў цягніках «Менск — Вільня» на беларускай і ангельскай мовах. Праўда, дакладных тэрмінаў не назвалі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG