Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 90-годзьдзе Ўладзімера Стальмашонка


Уладзімер Стальмашонак. Славутасьці Беларусі. Вялікія князі літоўскія, карціна 1993 году.

Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 лютага 1928 году нарадзіўся беларускі мастак Уладзімер Стальмашонак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы.

Уладзімер Стальмашонак
Уладзімер Стальмашонак

Таксама ў гэты дзень

1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».

1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (iдыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР.

Герб БССР у 1927-1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах
Герб БССР у 1927-1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах

У гэты дзень нарадзіліся

1906 — Томаш Падзява, каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 — Рональд Рэйган, 40 прэзыдэнт ЗША.

1914 — нарадзіўся народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Перакладнік клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнароў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў

1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

У памяці

1918 — памёр Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.

XS
SM
MD
LG