Міністэрства замежных справаў і гандлю Вугоршчыны асудзіла напад на будынак «Таварыства вугорскай культуры Закарпацьця ва Ўжгарадзе і заклікала ўвесьці місію АБСЭ ў заходні рэгіён Украіны.
Пра гэта ў панядзелак паведаміў на сваім сайце вугорскі ўрад.
«Мы спадзяемся, што ўкраінскія ўлады ў бліжэйшы час знойдуць злачынцаў і даведаюцца пра матывацыю іх учынку. Чакаем, што ўкраінская ўлада гарантуе бясьпеку закарпацкіх вугорцаў», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Пры гэта ў міністэрстве адзначылі, што «гэты выпадак пацьвярджае ініцыятыву Будапэшту аб прысутнасьці назіральнікаў АБСЭ ў Закарпацьці».
У нядзелю, 4 лютага, невядомы кінуў бутэльку з запальнай сумесьсю ў акно будынка абласнога офіса арганізацыі закарпацкіх вугорцаў ва Ўжгарадзе.