Фінскія ўлады неўзабаве атрымаюць магчымасьць пазбаўляць грамадзянства Фінляндыі асоб, якія мелі дачыненьне да тэрарыстычных злачынстваў. Пра гэта паведаміла ў панядзелак МУС краіны.
Міністэрства, як адзначылі там, пачало працу над праектам па зьмяненьні заканадаўства аб грамадзянстве.
«Мэтай зьяўляецца прапісаць у законе пункт пра страту грамадзянства Фінляндыі асобаў з падвойным грамадзянствам, вінаватых ва ўчыненьні тэрарыстычных злачынстваў», — распавялі ў МУС краіны.
Паводле праграмы фінскага ўраду, у дачыненьні да заяўнікаў на прытулак, удзел у дзейнасьці, якая знаходзіцца ў пераліку ААН і ЭЗ тэрарыстычных арганізацыяў, паездка за мяжу для ўчыненьня тэрарыстычных злачынстваў і фінансаваньне такіх паездак, будуць перасьледвацца крымінальна.