Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Францыі ў Беларусі перасьцерагае ад нядобрасумленных візавых пасярэднікаў 


Будынак амбасады Францыі ў Менску

Як сказалі Свабодзе ў францускім дыпляматычным прадстаўніцтве, менская фірма EU TRENDZ пазыцыянуе сябе на інтэрнэт-сайце «Візавым цэнтрам Францыі».

Аднак, сьцьвярджаюць у амбасадзе, гэтая арганізацыя ня мае нічога агульнага з аддзелам візаў амбасады Францыі — адзіным законным органам у Беларусі, які разглядае дакумэнты на атрыманьне візы і прымае рашэньне пра іх выдачу.

Таму амбасада Францыі нагадвае ўсім кандыдатам на атрымаіньне візы, што толькі яны асабіста павінны рыхтаваць неабходны пакет дакумэнтаў.

У дыпмісіі папярэджваюць: сёньня шматлікія фірмы прадстаўляюцца візавымі цэнтрамі для аказаньня паслугаў па падрыхтоўцы дакумэнтаў на афармленьне візы. Аднак карыстаньне іх паслугамі ня толькі не аблегчыць працэдуру, а наадварот, падача сфальсыфікаваных дакумэнтаў шматкроць павялічвае рызыку адмовы ў візе.

На просьбу пракамэнтаваць сытуацыю ў кампаніі EU TRENDZ адказалі, што насамрэч не прэтэндуюць на статус «візавага цэнтру», аднак сапраўды дапамагаць з афармленьнем дакумэнтаў для падачы ў візавыя цэнтры Літвы, Латвіі, Польшчы, Гішпаніі і Францыі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG