Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане прызначаныя пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары. Чаму і дзеля каго?

абноўлена

Ільхам Аліеў. Архіўнае фота.
Ільхам Аліеў. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў у панядзелак падпісаў распараджэньне пра абвяшчэньне пазачарговых прэзыдэнцкіх выбараў.

Згодна з распараджэньнем, пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары прызначаныя на 11 красавіка 2018 году.

Цэнтральнай выбарчай камісіі Азэрбайджану даручана забясьпечыць у адпаведнасьці з Выбарчым кодэксам правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў.

Аліевы: улада і бізнэс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:33 0:00

Галасаваньне павінна было прайсьці ў кастрычніку 2018 году. З чым зьвязаны перанос выбараў, у заяве прэзыдэнта краіны не паведамляецца.

Аліеў — кандыдат у прэзыдэнты Азэрбайджану ад кіруючай партыі.

У 2016 годзе ў Азербайджане прайшоў рэфэрэндум аб унясеньні зьмяненьняў у Канстытуцыю. Усяго ў галоўны дакумэнт краіны ўнесьлі 29 паправак.

Сярод зьмен — падаўжэньне тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да сямі гадоў. Цяперашні кіраўнік краіны, 54-гадовы Аліеў, займае пасаду прэзыдэнта з 2003 году, пераняўшы яго ў хворага бацьку, і ўжо тройчы перамагаў на прэзыдэнцкіх выбарах (у 2003-м, 2008- м і 2013 гг.) Яго цяперашні прэзыдэнцкі тэрмін павінен скончыцца ў 2018 годзе.

Паводле іншай папраўцы, у краіне стварылі дзьве віцэ-прэзыдэнцкія пасады. Абодва віцэ-прэзыдэнты будуць прызначацца і звальняцца прэзыдэнтам, а першы віцэ-прэзыдэнт стане другім чалавекам у краіне. У выпадку, калі прэзыдэнт будзе ня ў стане выконваць свае абавязкі, менавіта да яго (або яе), а не да прэм’ер-міністра, якога прызначае парлямэнт, пяройдуць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы.

У 2017 годзе Аліеў прызначыў сваю жонку, дэпутата Мэджліса Мехрыбан Аліеву, першым віцэ-прэзыдэнтам Азэрбайджану.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG