Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіпру пераабраны на другі тэрмін


Нікас Анастасыядзіс
Нікас Анастасыядзіс

Падчас другога туру Нікас Анастасыядзіс упэўнена перамог прадстаўніка левых сілаў Стаўраса Маласа. Анастасыядзіс застанецца пры ўладзе яшчэ на пяць гадоў.

Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных спраў Кіпру, Анастасыядзіс набраў амаль 56 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў. Яго супернік, кандыдат ад левых сілаў Стаўрас Малас, якога падтрымлівала ўплывовая Прагрэсіўная партыя працоўнага народу Кіпру, атрымаў падтрымку 44 адсоткаў выбаршчыкаў.

Малас ужо павіншаваў Анастасыядзіса.

Пераможца другога туру выйграў і першы тур — на ім ён набраў 35,5 адсотка галасоў.

Прыхільнікі Анастасыядзіса сьвяткуюць посьпех на галоўнай плошчы Нікасіі, паведамляюць агенцтвы.

Паводле «Нямецкай хвалі», гістарычнай задачай Анастасыядзіса будзе спрыяньне аб’яднаньню падзеленага на грэцкую і турэцкую часткі вострава.

Чарговы раўнд перамоваў аб аб’яднаньні кіпрскай дзяржавы ў швайцарскім Кран-Мантана летам завяршыўся безвынікова.

Абодва супернікі ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў выступалі за працяг перамоваў.

Галоўным каменем спатыкненьня на перамовах зьяўляюцца сыстэма дзяржаў-гарантаў і пытаньне вываду турэцкіх вайскоўцаў з вострава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG