Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пасажырскі цягнік сутыкнуўся з таварным, ёсьць ахвяры


Ілюстрацыйнае фота. Аварыя ў Філадэльфіі ў 2015 годзе.
Ілюстрацыйнае фота. Аварыя ў Філадэльфіі ў 2015 годзе.

У амэрыканскім штаце Паўднёвая Караліна ў ноч на 4 лютага сутыкнуліся пасажырскі і таварны цягнікі. Як паведамляюць амэрыканскія СМІ, у выніку аварыі прынамсі два чалавекі загінулі і каля 70 атрымалі траўмы.

На момант сутыкненьня ў пасажырскім цягніку знаходзілася 139 пасажыраў і восем членаў экіпажа. Цягнік накіроўваўся па маршруце Нью-Ёрк — Маямі.

Некалькі вагонаў цягніка сышлі з рэек. На месцы здарэньня працуюць ратавальнікі.

31 студзеня цягнік, у якім ехалі сьпікер Палаты прадстаўнікоў Пол Раян і некалькі дзясяткаў заканадаўцаў-рэспубліканцаў, сутыкнуўся з смецьцявозам ў амэрыканскім штаце Вірджынія. Тады адзін чалавек з грузавіка загінуў, яшчэ адзін атрымаў траўмы.

18 сьнежня ў амэрыканскім штаце Вашынгтон сышоў з рэек пасажырскі цягнік — загінулі 6 чалавек, дзесяткі атрымалі раненьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG