Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус восем пазыцый. Беларусь апусьцілася на 65 месца ў рэйтынгу вяршэнства права 


Індэкс вяршэнства права

Беларусь заняла 65 месца са 113 у сусьветным рэйтынгу вяршэнства права. Сьпіс складаецца міжнароднай арганізацыяй World Justice Project. За год краіна апусьцілася на восем пазыцый і цяпер разьмяшчаецца паміж Казахстанам і Малаві.

Індэкс вяршэнства права быў распрацаваны ў 2010 годзе. Ён вымярае дасягненьні дзяржавы ў галіне забеспячэньня прававога асяродзьдзя.
Наверсе ўжо традыцыйна разьмясьціліся Данія, Нарвэгія, Фінляндыя. На апошніх пазыцыях замацаваліся Вэнесуэлы, Камбоджа, Аўганістан.

Дадзеныя аб’ядноўваюцца ў восем кантрольных паказьнікаў — абмежаваньне паўнамоцтваў улады, адсутнасьць карупцыі, парадак і бясьпека, абарона асноўных правоў, празрыстасьць інстытутаў улады, выкананьне законаў, грамадзянская і крымінальнае правасудзьдзе.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў дзяржавах з аўтарытарнымі і таталітарнымі рэжымамі англамоўную тэрміналёгію Rule of Law таксама перакладаюць як «вяршэнства закону». Аднак законы там вельмі рэдка адпавядаюць цывілізацыйным нормам.

Сярод асноўных прынцыпаў вяршэнства права — падзел уладаў, абарона асабістай свабоды і асабістай годнасьці.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG