Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кіпры другі тур выбараў прэзыдэнта, у першым ніводзін кандыдат не набраў 50% галасоў 


Дзейны прэзыдэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс
Дзейны прэзыдэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс

4 лютага на Кіпры стартаваў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На найвышэйшую пасаду прэтэндуюць дзейны кіраўнік дзяржавы Нікас Анастасіядзіс і былы міністар аховы здароўя Стаўрас Малас, якога падтрымлівае левая «Прагрэсіўная партыя працоўнага народу».

Як паведамляюць замежныя інфармацыйныя агенцтвы, у першым туры спаборнічалі дзевяць прэтэндэнтаў, аднак ніхто з кандыдатаў ня здолеў набраць 50% галасоў электарату.

Так, за Нікаса Анастасіядзіса прагаласавалі 35,5% выбарцаў, за Стаўраса Маласа — 30,25%.

Паводле кіпрскага заканадаўства, у другім туры пераможа той, хто атрымае большую колькасьць галасоў. Чакаецца, што першыя вынікі будуць вядомыя ўжо пры канцы дня 4 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG