Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы просяць пазбавіць фільм «Дэнкерк» намінацыяў на «Оскар»


Dunkirk Movie
Dunkirk Movie

Фільм Крыстафэры Нолана «Дэнкерк» атрымаў сёлета ажно 8 намінацыяў на кінапрэмію «Оскар». Праваабаронцы заклікаюць скасаваць гэтыя намінацыі. Яны абвінавацілі аўтараў стужкі ў парушэньні правоў чалавека.

Прычынай стала тое, што падчас стварэньня сцэнаграфіі выкарыстоўвалася праца францускіх вязьняў. Гэта стала вядома з кнігі Dunkirk: The History Behind the Major Motion Picture«. Дэкаратар фільму Гэры Фэтыс распавёў аўтару кнігі, што вязьні дапамагалі будаваць дзесяць крылаў, якія ахоўвалі караблі ад пашкоджаньняў.

Дырэктар амэрыканскага Цэнтру абароны правоў чалавека Пол Райт у інтэрвію Payday Report заявіў:

— Ніхто не павінен выкарыстоўваць працу вязьняў. Такія рэчы трэба асуджаць, бо гэта парушэньне правоў чалавека. Ніхто б не даў прэмію мастаку па касьцюмах, калі б гэтыя касьцюмы пашылі дзеці.

Ён заклікаў дыскваліфікаваць фільм Нолана ў барацьбе за прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі.

«Дэнкерк» — фільм пра адну з самых драматычных старонак гісторыі Другой усясьветнай вайны, пра эвакуацыю брытанскага экспэдыцыйнага корпусу з Францыі ў 1940 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG