Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У справе аб масавым расстрэле ў Лас-Вэгасе зьявіўся першы абвінавачваны. І гэта не стралок


У ЗША пракуратура прад’явіла афіцыйнае абвінавачваньне жыхару штата Арызона, які прадаў бранябойныя патроны Стывэну Пэдаку, які ўчыніў страляніну ў Лас-Вэгасе.

У ЗША пракуратура прад’явіла афіцыйнае абвінавачваньне жыхару штата Арызона, які прадаў бранябойныя патроны Стывэну Пэдаку, які ўчыніў страляніну ў Лас-Вэгасе.

Пракуроры сьцьвярджаюць, што менавіта прадавец зброі Дуглас Хэйг вырабіў для Пэдака бранябойныя патроны.

Хэйгу прадʼяўленыя абвінавачваньні ў злачыннай змове з мэтай вытворчасьці і продажу боепрыпасаў без ліцэнзіі, паведамляе Reuters.

1 кастрычніка мінулага года Пэдак адкрыў агонь па наведвальнікам фэстывалю кантры-музыкі з акна гатэля ў забаўляльным комплексе ў Лас-Вегасе. Загінулі 58 чалавек, больш за 500 атрымалі раненьні. Забойца пакончыў з сабой да прыбыцьця паліцыі. Прычыны яго ўчынку да гэтага часу не высьветлілі.

Страляніна ў Лас-Вэгасе — адно з самых крывавых здарэньняў у гісторыі Злучаных Штатаў пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG