Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон апублікаваў ядзерную стратэгію


У «Аглядзе ядзернай палітыкі» сфармулявана, пры якіх умовах ЗША могуць ужыць ядзерную зброю. Міністэрства абароны ЗША апублікавала чарговы «Агляд ядзернай палітыкі» (Nuclear Posture Review — NPR), у якім выкладзена ацэнка ядзерных пагроз і стратэгія дзеяньняў ЗША ў гэтай сфэры.

У прэамбуле дэкляруецца, што за восем гадоў, якія прайшлі з моманту публікацыі папярэдняга Агляду, «сытуацыя ў пляне глябальных пагроз, у тым ліку ўсе больш відавочных ядзерных пагроз з боку патэнцыйных праціўнікаў, прыкметна пагоршылася».

ЗША «маюць намер і надалей прыкладаць намаганьні ў падтрымку поўнага і канчатковага зьнішчэньня ядзернай, біялягічнай і хімічнай зброі ва ўсім сьвеце».

Аднак, «у той час як Злучаныя Штаты працягваюць скарачаць колькасьць і зьніжаць значнасьць ядзерных узбраеньняў, іншыя краіны, у тым ліку Расея і Кітай, рухаюцца ў процілеглым кірунку. Яны папаўняюць свае арсэналы новымі відамі ядзерных сродкаў, узмацняюць ролю ядзерных сіл у сваіх стратэгіях і плянах і паводзяць сябе ўсё больш агрэсіўна, у тым ліку ў касьмічнай прасторы і ў кібэрпрасторы».

«Расея працягвае парушаць цэлы шэраг дамоваў і абавязацельстваў па кантролі над узбраеньнямі. У ядзерным кантэксьце найбольш істотныя парушэньні Расеі зьвязаныя з сыстэмай, забароненай Дамовай аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці», — гаворыцца ў Аглядзе.

У NPR зьвяртаецца ўвага на агрэсіўныя дзеяньні Паўночнай Карэі і на тое, што Іран «захоўвае значную частку патэнцыялу і тэхнічныя магчымасьці, неабходныя для стварэньня ядзернай зброі на працягу года з моманту прыняцьця адпаведнага рашэньня».

У NPR сфармуляваны прынцыпы, на падставе якіх ЗША могуць ужыць ядзерную зброю: «Злучаныя Штаты гатовыя разглядаць магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі толькі ў выключных абставінах для абароны жыцьцёва важных інтарэсаў Злучаных Штатаў, нашых саюзьнікаў і партнэраў. Тым ня менш, калі стрымліваньне не прынясе жаданых вынікаў, Злучаныя Штаты паспрабуюць пакласьці канец любому канфлікту з мінімальнымі стратамі і на максымальна выгадных умовах для ЗША, нашых саюзьнікаў і партнэраў», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG