Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гішпанія выдала ЗША расейскага праграміста, вядомага як «кароль спаму»


ФБР абвінавачвае праграміста Пятра Левашова ва ўзломе мільёнаў кампутараў па ўсім сьвеце.

Нацыянальная паліцыя Гішпаніі паведаміла, што расейскі праграміст Пётр Левашоў, затрыманы ў гэтай краіне на запыт ЗША, быў перададзены прадстаўнікам амэрыканскай Службы фэдэральных маршалаў і бліжэйшым часам будзе экстрадаваны ў Злучаныя Штаты.

Левашова затрымалі ў Барсэлёне 7 красавіка летась. Паводле дадзеных ФБР, менавіта ён стварыў і кіраваў сеткай Kelihos, у якую ўваходзілі некалькі мільёнаў заражаных кампутараў па ўсім сьвеце.

Амерыканскія ўлады сьцьвярджаюць, што праграміст браў з заказчыкаў ад 200 да 500 даляраў за рассылку 1 мільёна паведамленьняў з рэклямай розных тавараў.

У рэйтынгу эўрапейскай дасьледчай арганізацыі Spamhaus, якая аналізуе інфармацыю пра хакераў ва ўсім сьвеце, Левашоў займае сёмае месца, і вядомы пад імем «кароль спаму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG