Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус «Малюта» сьцьвярджае, што ня мае дачыненьня да Нацыянальных дружын ва Ўкраіне


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручае ўкраінскі пашпарт Сяргею Кароткіх, 2014 год
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручае ўкраінскі пашпарт Сяргею Кароткіх, 2014 год

Экс-выведнік добраахвотніцкага батальёну «Азоў», у мінулым грамадзянін Беларусі Сяргей Кароткіх (Малюта) зьняпраўджвае сваю датычнасьць да арганізацыі парамілітарнага руху «Нацыянальныя дуржыны Ўкраіны», пра што нядаўна паведамлялі СМІ.

«Я не зьяўляюся камандзірам Нацыянальных дружын, нават іх сябрам я не зьяўляюся», — сказаў Сярей Кароткіх у інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу ZiK.

У той жа час Сяргей Кароткіх ухвальна ставіцца да стварэньня Нацыянальных дружын, у якія, паводле яго, самаарганізаваліся ветэраны антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе. «Яны, як у 2014 годзе выступалі супраць уплыву Расеі на Ўкраіну, таксама гэтым людзям не падабаецца уплыў амэрыканцаў на Ўкраіну. Яны кажуць пра тое, што Ўкраіна павінна мець свой цывілізацыйны праект», — дадаў ён.

Сяргей Кароткіх мяркуе, што грамадзтва напалохаў ня сам факт стварэньня Нацыянальных дружын. «Яны напалохалі менавіта сваёй самаарганізаванасьцю, сваёй згуртаванасьцю. Гэта не прыватная армія, гэта не парамілітарная арганізацыя. Гэта аб’яднаньне людзей, якія маюць свае сьветапогляд і перакананьні, яны дысцыплінаваныя і вельмі добра арганізаваныя, каб зрабіць нешта добрае», — пераконвае ён.


«Я заўсёды лічыў сябе спадкаемцам Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага»

Адказваючы на пытаньне, прыхільнікам якога нацыяналізму ён зьяўляецца — расейскага, беларускага ці ўкраінскага, Сяргей Кароткіх сказаў: «Я пачынаў з РНЕ (Русское национальное единство). Першыя налепкі, якія я расклейваў, былі пра неабходнасьць аб’яднаньня расейцаў, украінцаў і беларусаў. Быў развал Савецкага Саюзу і краіна скочвалася ў пекла і хаос, у якія ўсе гэтыя тры краіны працягваюць рухацца і цяпер. Гэта аднолькава датычыць Беларусі, Расеі і Ўкраіны. Не было ніякага шавінізму. Я не лічыў, што адзін з гэтых народаў больш ці менш славянскі. Усе яны аднолькава роўныя. Потым я пакінуў РНЕ, была іншая мая трансфармацыя, але я заўсёды сябе лічыў спадкаемцам Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага, якія гэтыя народы так ці інакш аб’ядноўвалі. Я ваюю не з расейскім народам. Мне не падабаецца Пуцін і ягоны рэжым, таму што яны вядуць да катастрофы тую краіну, за якую яны адказваюць. І таксама навакольныя краіны — Украіну да гэтага вялі, і Беларусь».

Сяргей Кароткіх (Малюта) ваяваў на Данбасе ў складзе добраахвотніцкага батальёна «Азоў» (пад кіраўніцтвам Андрэя Бялецкага) і стаў адзіным беларусам, які атрымаў грамадзянства Ўкраіны — у сьнежні 2014 году ўкраінскі пашпарт яму асабіста ўручыў прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Потым Сяргей Кароткіх працаваў у паліцыі па ахове стратэгічных аб’ектаў, але напрыканцы 2017 года звольніўся. За год да гэтага ён таксама зарэгістраваў ва Ўкраіне сваю грамадзкую арганізацыю «ЗіРКа» (Захист і реконструкція країни).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG